Нарыхтоўвайце бярозавік па правілах

Важнае Грамадства

З прыходам вясновага цяпла многія плануюць нарыхтаваць бярозавы сок.

Набываць яго забараняецца:у населеных пунктах;дэндралагічных парках, батанічных садах;у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах пасялення дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслінаў, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, тыповых і рэдкіх біятопаў;у межах зонаў аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў;на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя;у месцах масавага адпачынку насельніцтва. Акрамя гэтага, нарыхтоўка драўняных сокаўзабараняецца ў прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у межах чыгунак і аўтамабільных дарог.

Грамадзяне могуць ажыццяўляцьнарыхтоўку сокубясплатна на ўчастках лесу, якія вызначаюцца для гэтых мэтаў юрыдычнымі асобамі, і вядуць лясную гаспадарку з захаваннем устаноўленых правілаў нарыхтоўкі. Для атрыманнядадзенай інфармацыі звяртайцеся ў лясніцтва па месцы жыхарства.

Тэхналогія нарыхтоўкі сокаў

Яна ажыццяўляецца пасля пачатку руху соку, вызначанага ўколам шыла ў ствол дрэва, з непашкоджаных дрэваў дыяметрам 20 см і больш на вышыні 1,3 м ад узроўню зямлі. Адтуліны свідруюцца буравам (пры дыяметры дрэва 20-26 см – адна адтуліна, 27-34 см –  дзве, 35-40 см – тры, больш за 40 см – чатыры).

Для сцёку соку ў соказборнікі ў падсочную адтуліну дыяметрам не больш за 1 см і глыбінёй не больш за 3 см без уліку таўшчыні кары ўстаўляецца жолаб, які павінен быць зроблены з нержавеючага металу.Пасля заканчэння нарыхтоўкі жолаб дастаецца, а падсочныя адтуліны закрываюцца драўляным коркам і замазваюцца садовым варам, сумессю гліны з вапнай або жывіцай, якая змяшчае 10-15 працэнтаў драўнянага вугалю.

За збор, нарыхтоўку драўнянага соку на забароненай тэрыторыі або без дазвольнага дакумента прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100,  юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.

Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga