Аграрыі Дзятлаўшчыны актыўна вядуць вясновыя палявыя работы (+відэа)

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Для ўсіх земляробаў раёна зараз гарачая пара.

Аснова будучага ўраджаю закладваецца гэтымі адказнымі вясновымі днямі. Перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача як мага хутчэй, у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, пасеяць яравыя збожжавыя і зернебабовыя. Актыўна працуюць у полі механізатары КСУП “Хвінявічы”.

На палях гаспадаркі ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу, уносяцца мінеральныя ўгнаенні і арганіка, вядуцца работы па закрыцці вільгаці. Захаванне ўсіх этапаў жыццёва неабходна, каб забяспечыць ураджай гэтага года.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga