Знайшоўся аграном-аматар

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

На раней не судзімага жыхара нашага раёна ўзбуджана крымінальная справа.

У летні перыяд мінулага года ў лясным масіве паблізу адной з вёсак Дзятлаўшчыны для далейшага атрымання наркатычных сродкаў мужчына пасеяў і вырасціў куст канопляў. У выніку сваёй “агранамічнай дзейнасці” агароднік-аматар атрымаў часткі расліны, якія, па заключэнні экспертызы, утрымлівалі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Цяпер наваяўленаму “аграному” пра свае захапленні давядзецца адказваць перад судом.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga