Можа патрэніравацца хацеў?
Міліцыя адшуквае злодзея на якога ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж. Зламыснік “пагаспадарыў” на падворку аднаго з дамоў вёскі Сямёнавічы, дзе сарваў навясны замок з гаспадарчай пабудовы. Яго здабычай сталі даволі важкія металічныя рэчы: два электрарухавікі, накавальня і гіры на агульную суму 760 рублёў.
“Павысілі градус” на рабоце
У стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы за мінулы тыдзень затрыманы два жывёлаводы і аператар машыннага даення з розных гаспадарак раёна. Двум аматарам алкагольных напояў вынесены афіцыйныя папярэджанні, на трэцяга складзены адміністрацыйны пратакол. Кантроль за працоўнай дысцыплінай будзе прадоўжаны.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga