9 кастрычніка 2020 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў даручэнне аб мерах сацыяльнай падтрымкі дзяцей, навучэнцаў, маладых спецыялістаў і маладых сем’яў.
Спецыялісты аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама патлумачылі, якую дзяржаўную падтрымку мае гэтая катэгорыя грамадзян.
Для дашкольнікаў – ільготы па аплаце харчавання
Ад платы вызваляюцца:
* бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей-інвалідаў (у Дзятлаўскім райне 7 сем’яў), дзяцей, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні, туберкулёз або інфіцыраваныя вірусам імунадэфіцыту чалавека;
* члены сем’яў асобаў, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных сацыяльных гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”.
Плата зніжаецца на 50 працэнтаў:
* для сем’яў, дзе ёсць трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (у Дзятлаўскім раёне 196 сем’яў);
* для сем’яў, якія жывуць на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, у зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным кантролем (106 сем’яў);
* для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу (2 сям’і).
Плата зніжаецца на 30 працэнтаў:
* для сем’яў, у якіх двое дзяцей атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай (49 сем’яў).
На ўзроўні агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі таксама прадугледжаны шэраг ільгот
1. Адпаведна пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2019 года №264 “Аб арганізацыі харчавання навучэнцаў” за кошт бюджэтных сродкаў арганізавана харчаванне – для 1716 (74,3 %) навучэнцаў Дзятлаўскага раёна, з іх аднаразовае харчаванне для 1258 навучэнцаў, трохразовае – для 144 навучэнцаў. У тым ліку для навучэнцаў, якія жывуць на тэрыторыі, падвержанай радыяцыйнаму забруджванню, арганізавана аднаразовае харчаванне для 267 і двухразовае для 144 навучэнцаў, для 117 дашкольнікаў. Для 57 навучэнцаў (37 школьнікаў і 20 выхаванцаў дашкольных груп) арганізавана дыетычнае харчаванне на аснове спісаў па медыцынскіх паказчыках, прадастаўленых Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцай.
Адпаведна рашэнню Дзятлаўскага райвыканкама ад 10 верасня 2020 года № 547 “Аб забеспячэнні кампенсацыі кошту харчавання”, навучэнцу Новаяльнянскай сярэдняй школы, які атрымлівае адукацыю на даму, кампенсуецца кошт харчавання ў выглядзе набору прадуктаў, зыходзячы з устаноўленых грашовых норм і выдаткаў на харчаванне, колькасці вучэбных дзён.
2. Асобныя катэгорыі навучэнцаў цалкам (у Дзятлаўскім раёне – 229 чалавек) ці часткова (ад аплаты на 50 % вызваленыя 436 чалавек) вызваляюцца ад аплаты за падручнікі.
Ільготы ў сістэме прафесійнай адукацыі:
1. Выпускнікам установаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі гарантуецца прадастаўленне першага працоўнага месца.
2. Навучэнцам выплачваюцца вучэбныя, сацыяльныя і спецыяльныя стыпендыі, а таксама імянныя стыпендыі за высокія вынікі ў вучобе, высокія паказчыкі ў грамадскай рабоце.
3. Навучэнцы ўстановаў, якія вучацца больш за год, забяспечваюцца бясплатным аднаразовым гарачым харчаваннем, а навучэнцы з малазабяспечаных сем’яў, а таксама іншагароднія з сельскіх населеных пунктаў – трохразовым гарачым харчаваннем у вучэбныя дні.
4. Матэрыяльная дапамога на праезд аказваецца іншагароднім навучэнцам, якія маюць у гэтым патрэбу.
5. У час праходжання вытворчага навучання навучэнцам ажыццяўляюцца грашовыя выплаты за выкананыя работы.
Ільготны крэдыт
1. На дзяржаўным узроўні падтрымліваюцца грамадзяне, якія атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове ў дзённай форме ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах, а таксама ВНУ спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі шляхам прадастаўлення крэдыту на льготных умовах (0,5 стаўкі рэфінансавання аплачваецца за кошт бюджэту).
2. Маладым спецыялістам (рабочым) – работнікам бюджэтных арганізацый, арганізацый спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчых арганізацый з ліку накіраваных на працу па размеркаванні не па месцы жыхарства бацькоў або ў
пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС раёны прадастаўляюцца льготныя крэдыты на набыццё тавараў першай неабходнасці.
Гарантыі для маладых спецыялістаў
1. Выпускнікам, якія навучаліся за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме атрымання адукацыі, гарантуецца прадастаўленне месца працы адпаведна атрыманай спецыяльнасцю.
2. Забаронена неабгрунтаваная адмова ў заключэнні працоўнага дагавора з выпускніком, які прыбыў па размеркаванні.
3. Пры прыёме на працу не прызначаецца выпрабавальны тэрмін.
4. Прадастаўляецца адпачынак пасля заканчэння навучання працягласцю 31 каляндарны дзень (педагагічным работнікам – 45).
5. Выплачваецца грашовая дапамога ў памеры стыпендыі.
6. Прадугледжаны кампенсацыі ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць.
7. Абмежаваныя магчымасці наймальніка па звальненні, пераводзе на іншую працу, не звязаную са спецыяльнасцю.
8. Прадугледжана магчымасць звальнення да заканчэння ўстаноўленага тэрміну працы (без кампенсацыі сродкаў, з пераразмеркаваннем) пры парушэнні наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора або працоўнага дагавора.
9. Ажыццяўляецца пераразмеркаванне да іншага наймальніка пры скарачэнні штатаў, ліквідацыі арганізацыі.
10. Саветы дэпутатаў, наймальнікі могуць устанаўліваць грашовую дапамогу на кампенсацыю выдаткаў на найманне жылля.
Даплаты маладым спецыялістам
* накіраваным на працу педагагічным работнікам павышэнне акладаў на 30 %, маладым спецыялістам (за выключэннем педагагічных работнікаў) – на 20 %;
* накіраваным на працу педагагічным работнікам, уключаным у банкі дадзеных адоранай моладзі – павышэнне акладаў на 45 %.
Жыллёвыя льготы
Маладыя спецыялісты маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля камунальнага жыллёвага фонду пры адсутнасці ў іх, а таксама ў членаў іх сем’яў іншых жыллёвых памяшканняў па месцы працы (службы) – атрымалі шэсць маладых спецыялістаў за апошнія два гады.
Падрыхтавала да друку Кацярына ПЯТРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup