Ведаць, каб не страціць грошы

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Нягледзячы на папярэджанні праваахоўнікаў, расце колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

На жаль, людзі прадаўжаюць верыць, што могуць атрымаць хуткі і вялікі заробак пры гандлі на бінарных апцыёнах у інтэрнэце, з лёгкасцю даюць неправераным асобам рэквізіты банкаўскіх карт і доступ да сістэмы інтэрнэт-банкінгу, здзіўляючыся пасля адсутнасці сродкаў на карт-рахунку. Пачасціліся і тэлефонныя званкі ад махляроў з нумароў іншых краін. Зламыснікі “скідаюць” званок і чакаюць рэакцыі абанента, калі ён патэлефануе ў адказ – з рахунка спішацца значная сума.

Каб пазбегнуць праблем, захоўвайце наступныя меры перасцярогі: у сацыяльных сетках і інтэрнэце карыстайцеся складанымі паролямі доступу да асабістых старонак (іх можна атрымаць з дапамогай спецыяльных праграм падбору); не перадавайце паролі мабільных сістэмаў V-Banking, рэквізіты банкаўскіх карт, паролі доступу да сістэмы Інтэрнэт-банкінг, пашпартныя даныя невядомым асобам і нават знаёмым, каб не застацца без грошай; абавязкова правярайце просьбы ад знаёмых і родных аб пералічэнні грашовых сродкаў для аказання дапамогі; даведайцеся ў інтэрнэце аб’ектыўную інфармацыю аб кампаніях ці асобах, якія прапаноўваюць вам хуткі даход пры таргах на бінарных апцыёнах; калі на тэлефон паступае тэкставае паведамленне ці званок з незнаёмага замежнага нумара, найлепш іх праігнараваць.

Арцём АНТОНЧЫК,

следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта