Крымінальная хроніка

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 7 па 13 верасня 2020 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступілі 62 паведамленні, 11 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 27 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 24 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 15 правапарушальнікаў, узбуджаны чатыры крымінальныя справы.

Засталася без багажу

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу, учыненага 8 жніўня ва неўстаноўленым месцы. Пацярпелай стала жыхарка Польшчы, якая на аўтамабілі “КІА” ехала з польскага горада Мальбарк у Дзятлава. У дарозе ў жанчыны скралі дзве сумкі з адзеннем, чым нанеслі ёй матэрыяльны ўрон на суму 1000 рублёў. Асоба злодзея і акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Пакінуў “крымінальны след”

На раней не судзімага слесара адной з гаспадарак раёна ўзбуджана крымінальная справа. Высветлілася, што з 1991 па 2007 гады работнік краў запасныя часткі да аўтамашыны “ГАЗ-53” з мехмайстэрняў сельгаспрадпрыемства. Агульная сума нанесенага ўрону склала 1 270 860 недэнамінаваных рублёў. Нягледзячы на значны адрэзак часу, які прайшоў з моманту злачынства, праваахоўнікі змаглі адшукаць “крымінальны след”. Крадзенае канфіскавана.

Назвалі рэквізіты – засталіся без грошай

10 верасня ў 15 гадзін невядомы злачынца з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі з выхадам у інтэрнэт завалодаў рэквізітамі карткі ААТ “Беларусбанк” жыхара Бярозаўкі і скраў з карт-рахунка 720 рублёў.

Вечарам 11 верасня ад дзеянняў інтэрнэт-злодзея пацярпела жыхарка Дзятлаўшчыны, карыстальніца сайта “Куфар”, таксама кліентка ААТ “Беларусбанк”. Зламыснік даведаўся рэквізіты банкаўскай карткі жанчыны і пакінуў пацярпелую без 210 рублёў.

Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах

За мінулы тыдзень да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы былі прыцягнуты чатыры работнікі двух сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна.

Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup