Навіны бібліятэк. “Мудрасць+”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Са студзеня гэтага года пры Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы пачало працаваць новае аматарскае аб’яднанне “Мудрасць+”.

Яго ўдзельнікі – людзі сталага ўзросту.

На першым арганізацыйным пасяджэнні аб’яднання быў выбраны яго савет, пастаўлены мэты і задачы, абмеркавалі план работы на год. Кіраўніком прызначылі бібліятэкара Наталлю Сіўко. Ладзілася духоўная гутарка “Свет Віфліемскай зоркі”. У планах – літаратурнае знаёмства “Дабрыні ўсе ўзросты пакорныя”, сустрэча са свяшчэннікам “Святыня беларускай зямлі – цудатворная ікона Жыровіцкай Божай Маці”, час карысных парад “Закаткі з градкі”.

Анжаліка ВАБІШЧЭВІЧ,
загадчыца Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup