Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы, члены раённага экалагічнага клуба “Абуджэнне”, прынялі ўдзел у рэспубліканскім інтэрнэт-форуме “Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё”.

Яго арганізатарамі выступілі экалагічны аддзел Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі ў рамках рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2020-2025 гады.

У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел 24 каманды з усёй рэспублікі. Асноўная ідэя форуму – шырокае прыцягненне моладзевых каманд з ліку навучэнцаў установаў адукацыі старэйшых за 14 гадоў сумесна з моладзевымі брацтвамі прыходаў праваслаўных храмаў да абмеркавання надзённых праблем экалогіі, пошуку аптымальных шляхоў іх вырашэння.

На спецыяльнай старонцы ў Instagram прайшла “Экаперазагрузка”, дзе ўдзельнікі выказалі свой “Экапогляд”, расказалі пра добрыя справы ў рамках аховы прыроды, падрыхтавалі пытанні для “Экастрыму” і выступілі на “Экатрыбуне”.

У першы дзень форуму на старонцы “EKO4POST” былі размешчаны фотавізітоўкі пад дэвізам “Што мы мяняем у сабе, каб зрабіць свет лепшым”. Наша каманда таксама размясціла свае прапановы і пытанні па паляпшэнні экалагічнай сітуацыі як у раёне, так і ў цэлым на планеце. Другі дзень форуму быў адзначаны правядзеннем анлайн-канферэнцыі “Арганічнае адзінства чалавека і планеты”, экатрыбуны па абмеркаванні пытанняў праблемнага поля канферэнцыі. У час гэтай канферэнцыі нашы ўдзельнікі актыўна ўключыліся ў агульную размову, адкрыта ўносілі свае прапановы.

Па выніках форуму каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы, як адна з самых актыўных каманд, адзначана дыпломам у намінацыях “Інфармацыйная экаадкрытасць”, “Актывіст”. Таксама каманда-ўдзельніца была адзначана сертыфікатам удзельніка форуму. Кожны член каманды атрымаў падзяку ад арганізатараў мерапрыемства.

Каманда ў складзе Анастасіі Антончык, Ганны Антончык, Марыі Кавальчук, Арцёма Мазаля Арцёма і Артура Мазаля выказвае падзяку кіраўніку Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігару Данільчыку, намесніку кіраўніка Вользе Яфімік, усім арганізатарам, асабліва Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ў асобе дырэктара Таццяны Ваніслаўчык і загадчыцы эколага-біялагічнага аддзела Ірыны Лагун за прадастаўленую магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемстве, аказаную метадычную дапамогу.

Тамара БУЯК,
настаўніца біялогіі, кіраўнік каманды

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup