“ТУТ УСЯ МАЯ ДУША”

Культура і адпачынак

Менавіта пад такой прыгожай назвай 10 красавіка ў 14 гадзін у аддзеле культуры і дасуга “Дварэцкі Дом культуры” пройдзе творчая сустрэча з паэтэсай Верай Ігнатаўнай Хрышчановіч. Мерапрыемства пройдзе ў рамках Года малой Радзімы. Ініцыятарамі гэтай сустрэчы сталі ўдзельніцы клуба пажылых людзей “У крузе сяброў”, які вось ужо 8 год дзейнічае пры Доме культуры. На мерапрыемства збяруцца не толькі ўдзельніцы клуба, але і будуць запрошаны вучні і настаўнікі Дварэцкай сярэдняй школы. Вучні рыхтуюць пытанні для інтэрв’ю з паэтэсай. Спадзяемся,што ўсе з задавальненнем паслухаюць пра творчы шлях В.І.Хрышчановіч, пачуюць яе цудоўныя вершы, даведаюцца пра яе імкненні, погляды і думкі.

Чакаем усіх жадаючых 10 красавіка ў 14:00 гадзін у наш Дом культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *