Інсульт маладзее

Падзеі

Ад павышанага ціску ў нашай краіне пакутуюць больш за два мільёны чалавек. Павышаны ціск выяўлены ў 44,9% людзей ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў.

Існуе пяць асноўных класаў прэпаратаў супраць гіпертэнзіі. Гэта так званыя прэпараты першага выбару, яны прызначаюцца дактарамі або ў выглядзе монатэрапіі, або ў выглядзе камбінацыі. Іх галоўная задача – дасягненне мэтавага ўзроўню ціску – ніжэй за 140/90.

Калі такі эфект ёсць, у пацыента не назіраецца пабочных уздзеянняў, то ён можа прымаць гэту схему на працягу ўсяго жыцця. Калі ўзровень ціску павышаецца, нягледзячы на прынятыя лекі, трэба звяртацца да доктара і мяняць прэпарат.

Алена ЯКУБОЎСКАЯ,
доктар-неўролаг Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *