Дапамог пажарны апавяшчальнік

Здарэнні і бяспека

На тэлефон службы 101 Лідскага раёна паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Біскупцы. Гарэў аднапавярховы прыватны жылы дом, які належыць пенсіянерцы, 1931 года нараджэння.

На момант узнікнення пажару жанчына займалася хатнімі справамі. Раптам яна пачула гукавы сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Адчыніўшы дзверы ў суседні пакой, яна ўбачыла моцнае задымленне. Пенсіянерка адразу ж выйшла на двор.

Ратаўнікі ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Асноўная версія пажару — кароткае замыканне электраправодкі.

У бягучым годзе, дзякуючы сігналу пажарнага апавяшчальніка, 14 жыхарам Гродзенскай вобласці ўдалося выратаваць свае жыцці.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *