Што цікавіць людзей пажылога ўзросту

Падзеі

У кастрычніку 2015 года на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Асноўныя накірункі ў яго рабоце — гэта забеспячэнне дзённага нагляду за пажылымі грамадзянамі, аказанне ім садзейнічанне ў атрыманні кансультацый спецыялістаў, маральна-псіхалагічная падтрымка, умацаванне здароўя, павышэнне інфармацыйнай дасведчанасці і адукацыйнага ўзроўню, правядзенне мерапрыемстваў па сацыяльнай, псіхалагічнай, творчай і працоўнай рэабілітацыі, арганізацыя вольнага часу, клубная работа.

Каб абмеркаваць арганізацыйныя пытанні, загадчыца аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Наталля Ігараўна Ціхан сустрэлася з наведвальнікамі. У рамках сустрэчы адбылося знаёмства з кожным пенсіянерам, быў абмеркаваны графік наведванняў і клубная дзейнасць аддзялення. У выніку анкетавання пажылых грамадзян высветліліся іх пажаданні, інтарэсы, захапленні.

Пагутарыўшы з людзьмі пажылога ўзросту, загадчыца аддзялення прыйшла да высновы, што яе падшэфныя жадаюць навучыцца працаваць за камп’ютарам і авалодаць асноўнымі камп’ютарнымі праграмамі, наведваць басейн і трэнажорную залу, танцаваць, удзельнічаць у псіхалагічных трэнінгах, ездзіць на экскурсіі.

Падрыхтавала да друку І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *