Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Падзеі

2 ліпеня

10.00 – адкрыты турнір Дзятлаўскага раёна па валейболе сярод аматарскіх камандаў калектываў фізічнай культуры арганізацый, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і ўсіх жадаючых, спартыўная зала гімназіі №1 г. Дзятлава

15.00 – футбольны матч 9-га тура чэмпіянату Гродзенскай вобласці сярод камандаў “Белая Русь” г. Дзятлава — ФК “Вілія” г. Смаргонь, стадыён “Колас”
2 і 3 ліпеня, раённы юнацкі асабіста-камандны шахматна-шашачны турнір у праграме святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, актавая зала СШ №1 г. Дзятлава

3 ліпеня

З 10.00 – выстава-кірмаш прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый і народных майстроў Дзятлаўскага раёна “Гонар Дзятлаўшчыны”.

11.00 – урачыстае адкрыццё свята “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”.

12.30 – канцэртная праграма народнага ансамбля “Гасцінец”.

14.00 – “Вясёлае віншаванне ад дзяцей” (выступленне юных артыстаў эстрадна-цыркавой студыі і гуртка роставых лялек).

19.00 – святочны канцэрт эстрадных выканаўцаў Дзятлаўскага раёна “Табе, мой горад родны!” у суправаджэнні эстрадна-духавога аркестра “Акцэнт”.

21.00 – моладзевая канцэртная праграма ўдзельнікаў “Акадэміі талентаў” групы “Прыгажуні”, Яўгена Слуцкага, Андрэя Коласава.

22.55 – урачыстае выкананне гімна Рэспублікі Беларусь.

23.00 — моладзевая эстрадна-забаўляльная шоу-праграма “Мы маладыя!” выканаўцаў Дзятлаўскага раёна.

Усе названыя мерапрыемствы будуць праводзіцца на плошчы 17 Верасня ў г. Дзятлаве.
На працягу дня будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя павільёны.

Аргкамітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *