У аграгарадку Хвінявічы асвяцілі памятны знак
Ён быў адкрыты ў памяць 800-годдзя з дня заснавання абіцелі прападобнага Елісея Лаўрышаўскага. Чын асвячэння здзейсніў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзмітрый Сёмуха пры ўдзеле святароў Дзятлаўскага благачыння. У мерапрыемстве прымала ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, калектыў Парэцкага
Год добраўпарадкавання. Другое месца – за прыгажосць і ўтульнасць тэрыторыі
Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава адзначаны дыпломам ІІ ступені Гродзенскага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра за ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу тэрыторый, прысвечанага Году добраўпарадкавання. Конкурс праходзіў з 12 мая па 31 кастрычніка і быў скіраваны на актывізацыю і рэалізацыю ініцыятываў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый установаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,
Дзятлаўчане сустрэлі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сёлета ў нашай краіне адзначаецца 108-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі. У гэты дзень у Дзятлаве, у скверы каля помніка Уладзіміру Леніну, прайшоў урачысты мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, дэпутатаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, ветэранаў, дзятлаўчан. З чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі дзятлаўчан павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім
Купляйце беларускае. Аляксандр Князеў: “Знойдзем тавар любому пакупніку”
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праходзіла выстава-прэзентацыя тавараў айчыннай вытворчасці. Асабліва вялікі быў выбар вырабаў Віцебскага футравага камбіната: шубы, дублёнкі, паліто, штаны з натуральнай скуры, дываны на падлогу. Людзі актыўна падыходзілі, цікавіліся, дзе можна ўсё гэта набыць. Арганізатар выставы індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Князеў расказаў, што ў яго магазінах
Год добраўпарадкавання. Не спыняемся на дасягнутым
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Дзятлаве адбыліся адразу некалькі знакавых адкрыццяў. Адно з іх – увод пасля рамонту ў эксплуатацыю памяшкання лабараторыі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, духавенства, адміністрацыя і калектыў райбальніцы. Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка павіншаваў прысутных з важнай падзеяй у жыцці
Год добраўпарадкавання. Чысты горад – цудоўны настрой
Каб навесці дасканалую чысціню і парадак перад зімой у родным горадзе, дзятлаўчане выйшлі на суботнік. Ды і надвор’е спрыяла плённай рабоце, таму справа ішла поўным ходам. За лічаныя гадзіны на вуліцах і тэрыторыях вакол установаў, грамадскіх аб’ектаў было сабрана лісце і смецце. Работнікі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба наводзілі чысціню на стадыёне
Прышчэпка з дастаўкай на работу
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Да яе далучыліся супрацоўнікі райвыканкама, якія скарысталіся магчымасцю зрабіць прышчэпку на сваім рабочым месцы. Агляд доктара-тэрапеўта, вымярэнне тэмпературы, сатурацыі, ціску, само ўвядзенне вакцыны і наступны кантроль самаадчування займаюць некалькі хвілін. Працэдура простая і нядоўгая, але неабходная. Гэта разумеюць усе, хто
Нам даверана памяць. Нельга забыць, апраўдаць, дапусціць
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў год 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча адбылося адкрыццё экспазіцыі “Без тэрміну даўнасці”, якая была створана ў рамках аднайменнага праекта – лаўрэата конкурсу на прысуджэнне грантаў РГА “Белая Русь” “Вопыт лепшых “Белай Русі”
Год добраўпарадкавання. Каля “Беларусбанка” – новы тратуар і пашыраная паркоўка
Цёплы сухі лістапад дазволіў камунальнай службе завяршыць комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада і раёна. Апошнім штрыхом стала абнаўленне пешаходнай і парковачнай зоны на вуліцы Камсамольскай, побач з цэнтральным будынкам ААТ “ААБ Беларусбанк” у Дзятлаве. Аб тым, што зроблена, і планах на будучыню расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк: –
“Кастрычнік 1917 года – крок у гісторыю”
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў фармаце дыялогавай пляцоўкі прайшла патрыятычная гадзіна, прысвечаная Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, партый і грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза. Экскурс у гісторыю і тэматычная выстава ад работнікаў бібліятэкі пагрузілі прысутных у віхуру тых далёкіх лёсавызначальных гадоў. Было