Цёплы сухі лістапад дазволіў камунальнай службе завяршыць комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада і раёна. Апошнім штрыхом стала абнаўленне пешаходнай і парковачнай зоны на вуліцы Камсамольскай, побач з цэнтральным будынкам ААТ “ААБ Беларусбанк” у Дзятлаве. Аб тым, што зроблена, і планах на будучыню расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Аб’ектам па вуліцы Камсамольскай у Дзятлаве мы завяршаем на гэты год мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый раёна. Рашэнне аб яе рамонце было прынята на ўзроўні кіраўніцтва раёна і рэалізавана работнікамі Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Мы правялі на дадзеным аб’екце замену 120 метраў тратуарнай пліткі на новую: папярэдняя шасцікутная была тут з савецкага часу, мела шматлікія правалы і разбурэнні ад знешніх фактараў навакольнага асяроддзя. Цяпер праводзіцца асфальтаванне стаянкі аўтатранспарту з паніжэннем каналізацыйных люкаў і павелічэннем парковачных месцаў, каб кліенты банка і не толькі яны маглі камфортна размясціць тут свой транспарт. Кошт будзе разлічаны па выніках работы, сродкі выдзяляюцца з раённага бюджэту.  Таксама на вуліцы Набярэжнай у райцэнтры сёлета будуць выкананы карманы для лавак, якія падарылі гораду арганізацыі Дзятлаўшчыны да 575-годдзя горада.  Наперадзе – узмоцненая падрыхтоўка да навагодніх святаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации