Каб навесці дасканалую чысціню і парадак перад зімой у родным горадзе, дзятлаўчане выйшлі на суботнік. Ды і надвор’е спрыяла плённай рабоце, таму справа ішла поўным ходам. За лічаныя гадзіны на вуліцах і тэрыторыях вакол установаў, грамадскіх аб’ектаў было сабрана лісце і смецце.

Работнікі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба наводзілі чысціню на стадыёне “Колас” і вуліцах вакол яго, аддзела адукацыі – на вуліцы Перамогі, а райвыканкама – у гарадскім парку.

– Работнікі ўсіх установаў адукацыі з радасцю адгукнуліся на заклік паўдзельнічаць у пазапланавым суботніку, – заўважыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Гэта жаданне саміх людзей падрыхтаваць горад да зімы, а таксама сімвалічна, што ён праходзіць напярэдадні свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. А ўвогуле, беларусы любяць чысціню, мы па-іншаму не можам. Госці нашай краіны заўважаюць і здзіўляюцца, што ў нас чыста заўсёды.

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Грамко падзялілася, што папрацаваць на суботніку выйшлі з калегамі з добрым настроем:

– З работай спраўляемся хутка, таму што працуем дружна і зладжана. Прыемна зрабіць родны горад чысцейшым, стараешся не толькі для сябе, але і для ўсіх землякоў. Дзякуй усім, хто  адгукаецца на такія просьбы аб добраўпарадкаванні і працуе сумленна і шчыра.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации