На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу.

Да яе далучыліся супрацоўнікі райвыканкама, якія скарысталіся магчымасцю зрабіць прышчэпку на сваім рабочым месцы. 

Агляд доктара-тэрапеўта, вымярэнне тэмпературы, сатурацыі, ціску, само ўвядзенне вакцыны і наступны кантроль самаадчування займаюць некалькі хвілін. Працэдура простая і нядоўгая, але неабходная. Гэта разумеюць усе, хто клапоціцца пра здароўе.

Сваім меркаваннем, чаму важна вакцынавацца ад грыпу, падзяліліся тыя, хто зрабіў прышчэпку.

Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама:

– Восень – час прышчэпкавай кампаніі, на Дзятлаўшчыне яна прадаўжаецца ўжо два тыдні. Сёння вакцынуецца калектыў райвыканкама. Асабіста я падтрымліваю такую добрую ініцыятыву, лічу, што своечасовая прышчэпка дапамагае спрафілактаваць інфекцыйныя захворванні, такім чынам зверагчы сваё здароўе. З другога боку, вакцынацыя ўплывае на грамадскую бяспеку. Запрашаю жыхароў раёна далучацца да імунізацыі ад грыпу.

Яўгенія Ярмаловіч, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама:

– Кожны год да пачатку сезона прастуд прышчапляюся ад грыпу сама і раблю вакцынацыю дзецям. Дзякуючы гэтаму атрымліваецца падтрымаць імунітэт і не хварэць, а калі бывае прастуда, то ў лёгкай форме. Вельмі прыемна і зручна, што зрабіць вакцынацыю можна без наведвання паліклінікі.

Адзначым, што магчымасцю прышчапіцца ад грыпу, не пакідаючы рабочае месца, могуць скарыстацца працоўныя калектывы Дзятлаўшчыны. Для гэтага трэба папярэдне пакінуць заяўку ў раённай паліклініцы. Жыхары раёна таксама могуць вакцынавацца, наведаўшы ўстанову аховы здароўя.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации