За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў, у тым ліку на прылеглых да прадастаўленых грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (якія знаходзяцца ў іх) зямельных участкаў тэрыторыях, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры да 25 базавых велічыняў.

У адпаведнасці з пунктам 24-1 “Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 28 лістапада 2012 года № 1087, грамадзяне абавязаны ўтрымліваць у належным санітарным стане зямельны ўчастак і прылеглую да яго тэрыторыю ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну (які знаходзіцца ў яго) зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці – да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках – 10 метраў або палова адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў.

На пастаяннай аснове неабходна скошваць пустазелле і траву (пры вышыні травянога покрыва больш за 20 см) на прылеглай да ўчастка тэрыторыі, а таксама прыбіраць скошаную масу.

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта
Канікулы-2026

Канікулы-2026

19 июня, 2026
22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Похожие публикации