Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава адзначаны дыпломам ІІ ступені Гродзенскага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра за ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу тэрыторый, прысвечанага Году добраўпарадкавання.

Конкурс праходзіў з 12 мая па 31 кастрычніка і быў скіраваны на актывізацыю і рэалізацыю ініцыятываў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый установаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, а таксама паляпшэнне іх эстэтычнага стану.

“Сярэбраная” перамога сацыяльна-педагагічным цэнтрам горада Дзятлава была атрымана ў намінацыі “ДОБРАўпарадкаванне тэрыторыі”. Высокая ацэнка экспертнай камісіі – гэта прызнанне стараннай і паспяховай работы калектыву ўстановы па стварэнні камфортнага і эстэтычнага асяроддзя для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Асаблівую ўвагу спецыялісты ўстановы надалі санітарна-гігіенічным патрабаванням, арганізацыі бяспечных умоваў і безбар’ернага асяроддзя, а таксама практычнаму выкарыстанню элементаў ландшафтнага дызайну ў розных відах пазнавальнай дзейнасці.

Дасягненне стала вынікам сумесных намаганняў усіх членаў калектыву цэнтра, якія паклапаціліся аб стварэнні аптымальных умоваў для развіцця дзяцей і фарміравання пазітыўнага іміджу ўстановы ў рэгіёне.

Алена КАПКОВІЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА #ЧистоПоГродненски

Похожие публикации