У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праходзіла выстава-прэзентацыя тавараў айчыннай вытворчасці. Асабліва вялікі быў выбар вырабаў Віцебскага футравага камбіната: шубы, дублёнкі, паліто, штаны з натуральнай скуры, дываны на падлогу. Людзі актыўна падыходзілі, цікавіліся, дзе можна ўсё гэта набыць.

Арганізатар выставы індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Князеў расказаў, што ў яго магазінах “Модная белка” і “Чувство стиля”, якія знаходзяцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры “ПаниКва” побач з санаторыем “Радон”, шмат вырабаў беларускіх вытворцаў. Акрамя футравых, тут таксама можна прыдбаць абутак, галантарэю, тэкстыль, касметыку, сувеніры, адзенне – тавары, якія славяцца сваёй якасцю далёка за межамі нашай краіны.

– У Беларусі два магазіны з такім шырокім асартыментам, дзе прадаюцца вырабы футравага камбіната: адзін у Віцебску, а другі наш. Таму дзятлаўчанам у некаторым сэнсе пашанцавала: калі хтосьці захоча набыць цудоўныя мехавыя вырабы, не трэба ехаць далёка, – заўважыў Аляксандр Валянцінавіч. – Дарэчы, сыравіну для іх закупляюць у Аўстраліі і Іспаніі. Якасць вырабаў можна назваць не горшай, чым у Еўропе, а па некаторых пазіцыях нават і лепшай. Гэта неаднаразова пацвярджалася і на многіх еўрапейскіх выставах.

А ўвогуле, нашы беларускія тавары – на вышэйшым узроўні, таму ў маіх магазінах вялізны выбар на любы густ. І цэны ў нас прымальныя. Па дзяржпраграме ставім мінімальную нацэнку, каб гэта было даступна для людзей. Цяпер працуем па праграме “Купляйце беларускае”: праз Беларусбанк прапаноўваем растэрміноўку пад 4 % гадавых на тры гады. Гэта вельмі выгадна, і многія ўжо скарысталіся такой прапановай.

Аляксандр Князеў расказаў, што для сваіх пакупнікоў стараецца прыдумваць розныя выгоды. Так, напрыклад, хутка будзе арганізоўвацца бясплатны трансфер ад пяці чалавек і больш з Дзятлава ў магазіны: жадаючыя змогуць зрабіць заяўку, і іх бясплатна завязуць туды і назад.

– Ёсць у нас і паслуга па пашыве шуб па індывідуальным заказе, – дадае мужчына. – Асабліва гэта актуальна для людзей з нестандартнай фігурай. Да нас прыходзяць у магазін, мы здымаем такія меркі, як рэкамендуе фабрыка, і яна на працягу дзесяці дзён, а то і менш, адшывае заказ. Так што мы знойдзем тавар любому пакупніку.

Ці вось яшчэ адзін прыклад. Прыйшла нядаўна да нас жынчына, расказала, што хоча перашыць сваю старую шубу, а ніхто не можа гэта зрабіць. Мы ўзяліся. Яе шубу будзем адсылаць у Віцебск, дзе майстры яе адновяць. Не ў кожнага ёсць магчымасць набыць новую, тады можна скарыстацца і такім варыянтам.

– Што яшчэ ў бліжэйшых планах?

– Хачу заняцца дабрачыннасцю. На многіх фабрыках застаецца нерэалізаваны тавар, можна ўзяць у іх гэтыя астаткі і аддаць у дамы састарэлых, дзіцячыя дамы, або рабіць продаж па мінімальнай цане, каб было даступна набыць малазабяспечаным людзям, пенсіянерам, а выручка пойдзе на дабрачыннасць.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации