Год добраўпарадкавання. Чысты горад – цудоўны настрой
Каб навесці дасканалую чысціню і парадак перад зімой у родным горадзе, дзятлаўчане выйшлі на суботнік. Ды і надвор’е спрыяла плённай рабоце, таму справа ішла поўным ходам. За лічаныя гадзіны на вуліцах і тэрыторыях вакол установаў, грамадскіх аб’ектаў было сабрана лісце і смецце. Работнікі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба наводзілі чысціню на стадыёне
Прышчэпка з дастаўкай на работу
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Да яе далучыліся супрацоўнікі райвыканкама, якія скарысталіся магчымасцю зрабіць прышчэпку на сваім рабочым месцы. Агляд доктара-тэрапеўта, вымярэнне тэмпературы, сатурацыі, ціску, само ўвядзенне вакцыны і наступны кантроль самаадчування займаюць некалькі хвілін. Працэдура простая і нядоўгая, але неабходная. Гэта разумеюць усе, хто
Нам даверана памяць. Нельга забыць, апраўдаць, дапусціць
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў год 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча адбылося адкрыццё экспазіцыі “Без тэрміну даўнасці”, якая была створана ў рамках аднайменнага праекта – лаўрэата конкурсу на прысуджэнне грантаў РГА “Белая Русь” “Вопыт лепшых “Белай Русі”
Год добраўпарадкавання. Каля “Беларусбанка” – новы тратуар і пашыраная паркоўка
Цёплы сухі лістапад дазволіў камунальнай службе завяршыць комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада і раёна. Апошнім штрыхом стала абнаўленне пешаходнай і парковачнай зоны на вуліцы Камсамольскай, побач з цэнтральным будынкам ААТ “ААБ Беларусбанк” у Дзятлаве. Аб тым, што зроблена, і планах на будучыню расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк: –
“Кастрычнік 1917 года – крок у гісторыю”
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў фармаце дыялогавай пляцоўкі прайшла патрыятычная гадзіна, прысвечаная Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, партый і грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза. Экскурс у гісторыю і тэматычная выстава ад работнікаў бібліятэкі пагрузілі прысутных у віхуру тых далёкіх лёсавызначальных гадоў. Было
Прысмакі на любы густ у кафэ “Ежа і Кава”
Калі ў вас спытаюць, дзе ў Дзятлаве можна выпіць кубачак гарачай кавы з духмянай выпечкай халодным асеннім днём або асвяжыцца летам морожаным і малочным кактэйлем, смела адказвайце: у кафэ “Ежа і Кава”. А знайсці яго вельмі проста, бо знаходзіцца яно ў самым цэнтры горада, на плошчы 17 Верасня. – Гэтая
Канікулы-2025. За актыўны адпачынак!
Штодзень у лагеры “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы для дзяцей праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, спартыўныя гульні, творчыя майстар-класы і сацыяльна значныя акцыі. Выхаванцы ўжо акунуліся ў восеньскую казку квэст-гульні, у час якой успаміналі прыказкі, адгадвалі загадкі чараўніцы Восені, складалі прагноз надвор’я, размалёўвалі восеньскі вянок, стваралі кампазіцыі з лісця. Закруціліся ў калейдаскопе
Моладзевыя праекты. У студыі цікавы субяседнік, або Мастацтва інтэрв’ю
Як стварыць арыгінальны кантэнт, атрымаць кампетэнтныя адказы на пытанні, пачуць цікавую і карысную інфармацыю з першых вуснаў, – пра гэта і многае іншае на асенніх канікулах даведаліся школьнікі Дзятлаўшчыны, якія цікавяцца журналісцкай прафесіяй або мараць стаць медыйна адукаванымі. У рамках работы моладзевага медыяцэнтра “КУБ”, які ў кастрычніку гэтага года адкрыўся
Чалавек славіцца працай. Уладзімір Грышук: “Крыніца майго натхнення – родная зямля”
Мабыць, любы жыхар Казлоўшчынскага сельсавета ведае свайго земляка Уладзіміра Грышука і скажа пра яго толькі добрыя словы: працавіты, добразычлівы і моцны духам. Сапраўды, на жыццё Уладзіміра Аляксандравіча выпала нямала выпрабаванняў, але ён усё старанна пераадольваў і ніколі не апускаў рукі. Нарадзіўся Уладзімір Грышук у далёкім 1949 годзе ў вёсцы Скрундзі
Среди удостоенных наград Президента – представители Дятловского района!
Более 100 работников агропромышленного комплекса удостоены государственных наград и Благодарности Президента за многолетний плодотворный труд, высокий профессионализм, значительный личный вклад в развитие АПК и достижение высоких производственных показателей. Соответствующие Указ и распоряжение подписал Первый. Орденом Трудовой Славы награждены генеральный директор ОАО «Агрокомбинат «Дзержинский» Владимир Лукьянов и директор ОАО «Отор» Чечерского