Ёсць сярод нас людзі, для якіх аддаваць сябе іншым, дзяліцца клопатам і ўвагай не толькі ўнутранае адчуванне, але і штодзённая карпатлівая работа. У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава ўшаноўвалі прадстаўнікоў адной з самых шчырых і чалавечных прафесій – работнікаў сацыяльнай абароны.

У гэты святочны дзень яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва, грамадскіх арганізацый раёна, сваіх калег, ветэранаў працы і артыстаў Дзятлаўшчыны.




Са словамі падзякі і віншавання да сацыяльных работнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:
– Шаноўныя работнікі сацыяльнай абароны, ветэраны галіны, прыміце віншаванні з прафесійным святам. Нездарма яно адзначаецца напярэдадні Раства, бо гэта прафесія звязана з духоўным пачынаннем. Ваша служба няпростая і ахоплівае значную частку насельніцтва нашага раёна – каля 7600 пенсіянераў, 286 шматдзетных сем’яў, клопат аб якіх ажыццяўляюць крыху больш за 300 чалавек. Высокія патрабаванні, якія прад’яўляюць вашы падапечныя, патрабуюць ад вас не толькі фізічных, але і маральных сіл. Са свайго боку, каб падтрымаць вашы добрыя пачынанні, мы штогод аказваем усебаковую дапамогу сацыяльнай службе: выдзяляюцца сродкі на патрэбы дома сумеснага пражывання, бальніцы сястрынскага догляду, дзіцячага дома сямейнага тыпу. У мінулым годзе агульнымі намаганнямі былі палепшаны ўмовы работы вашай адміністрацыі, каб усе працавалі ў камфортных умовах. Словы ўдзячнасці вам за тое, што ўвесь комплекс работ вы выканалі самастойна. Вялікі дзякуй за супрацоўніцтва начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алене Васкель і яе падраздзяленню, а таксама чалавеку з вялікім сэрцам – дырэктару Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяне Нікіпорчык, якая знаходзіць час не толькі на свае прамыя абавязкі, але і ўдзел у раённых камісіях, пастаянную дапамогу людзям; дырэктару сацыяльнага пансіяната “Колас” Ігару Ціхану. Жадаю вам міру, дабрабыту, невычэрпнай энергіі. Няхай тое цяпло, якое вы дорыце людзям, вяртаецца да вас узаемнасцю.

Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, што кіраўніцтва раёна заўсёды падставіць плячо службе сацыяльнай абароны насельніцтва ва ўсіх добрых пачынаннях. Дырэктару Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяне Нікіпорчык ён уручыў адразу два сертыфікаты: на шэсць тысяч рублёў – на набыццё новых веласіпедаў і на адну тысячу рублёў – на пакупку новага каляровага прынтара.

Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама за шматгадовую сумленную працу ў сістэме сацыяльнай абароны былі ўзнагароджаны Таццяна Грышук, Наталля Даргевіч, Наталля Доста, Святлана Занімонская, Ала Яфімік, Святлана Іванашка, Святлана Латушка, Іван Лупік, Таццяна Піцук, Святлава Снітко, Святлана Шыбаева.









Да віншавальнага адраса далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён пажадаў сацыяльным работнікам моцнага здароўя, міру, дабрабыту ў дамах і поспехаў у справах.

Аляксандр Станіслававіч уручыў падзячны ліст старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Таццяне Нікіпорчык, падзячныя лісты старшыні раённага Савета дэпутатаў – Аксане Баравік, Галіне Касцюк, Марыне Падгайскай, Івану Скрундзю.












Сваіх калег з прафесійным святам павіншавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель:
– Ад усяго сэрца віншую ўсіх з нашым прафесійным святам! Адметна, што ім мы распачынаем год, які кіраўнік дзяржавы абвясціў Годам беларускай жанчыны. А значыць і наша свята сёння асабліва цёплае і душэўнае, бо жанчыны маюць ключавое значэнне ў нашай прафесіі, у сацыяльнай абароны – жаночае аблічча. Разам з прафесіяналізмам работніцы службы аддаюць людзям і свой мацярынскі клопат, сваю любоў. Магчыма, не заўсёды наша работа заўважна людзям, таму я хачу пажадаць, каб ваша праца была дастойна ацэнена, каб часцей вы чулі шчырыя словы ўдзячнасці, такія, як гучалі сёння ў гэтай зале. Няхай у вашых сем’ях пануюць мір і спакой, здароўе не падводзіць, а ў жыцці будзе больш падзей, якія выклікаюць усмешку. Дзякуй за вашы шчырыя сэрцы і залатыя рукі!

Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама былі адзначаны Галіна Гоман, Ганна Максімава; падзякай старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама – Алена Кучынская, Людміла Майсюк, Святлана Плюсніна.








У гэты знамянальны дзень сацыяльныя работнікі прымалі віншаванні і падарункі ад старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзіма Бяляткі і старшыні раённай арганізацыі камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрыя Малочкі. Яны пажадалі, каб клопат аб людзях, які сацыяльныя работнікі кожны дзень аддаюць бліжнім, быў дастойна ацэнены, а ў іх уласных дамах панавалі дабрабыт і згода.









Песенныя падарункі ад усёй душы віноўнікам урачыстасці зрабілі народны хор “Ветэраны ў страі”, народны ансамбль гульні “Суседзі”, дуэты Людмілы і Аляксандра Баклушыных, Веры і Андрэя Добышаў, Анастасія Голуб, Таццяна Дудкіна, Ірына Бакшук, Святлана Венская, Ала Чарняўская, Таццяна Шостка.








У па-навагодняму ўпрыгожаным фае Цэнтра культуры сацыяльныя работнікі мелі магчымасць паразмаўляць, павіншаваць адзін аднаго са святам і зрабіць фота на памяць з атрыманымі ўзнагародамі.



Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае