Моладзь і выбары. Вікторыя Тыць: “Галоўны наш рэсурс – гэта веды”

Важнае Грамадства

Маладыя людзі Дзятлаўшчыны разам са старэйшым пакаленнем актыўна ўдзельнічаюць у электаральнай кампаніі і інфармацыйных мерапрыемствах, прысвечаных ёй.

Меркаваннем аб тым, якое месца займае моладзь у выбары курсу Беларусі, падзялілася лідар моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, член моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Вікторыя Тыць:

– Усім нам знаёма выслоўе, што ў руках моладзі будучыня нашай краіны. Я б крыху перафразавала гэту думку: мы, моладзь, і ёсць будучыня роднай Беларусі. Таму вельмі важна, каб пачынаючы са школьнай парты маладыя людзі цікавіліся палітычным ладам краіны, разумелі, што такое выбары, у прыватнасці, адзіны дзень галасавання, які адбудзецца ўпершыню 25 лютага. Нядаўна ў нашым раёне прайшла дыялогавая пляцоўка з вучнёўскай і працоўнай моладдзю, дзе мы падрабязна абмеркавалі сэнс і храналогію электаральнай кампаніі, ролю моладзі ў ёй. Лічу такія сустрэчы надзвычай важнымі, бо галоўны наш рэсурс – гэта веды, толькі валодаючы якімі ў дастатковай ступені, мы можам зрабіць правільны выбар.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: