Даход не прыносяць, а сродкі ўкладзены

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці разгледжаны вынікі работы дзяржаўных органаў па скарачэнні аб’ектаў звыш нарматыўнага незавершанага будаўніцтва за 2 гады і 9 месяцаў бягучай пяцігодкі ў Гродзенскай вобласці.

Прычынай правядзення кантрольных мерапрыемстваў стала тое, што сотні аб’ектаў-даўгабудаў не эксплуатуюцца, такім чынам, і не прыносяць даход, у той час як сродкі ў іх укладзены. Дзяржава не можа разлічваць на эканамічны эфект ад гэтых аб’ектаў, яны не апраўдваюць мэты і сродкі, укладзеныя ў іх, а таксама ствараюць праблемы з іх аднаўленнем або ліквідацыяй.

У лістападзе 2022 года па ініцыятыве камітэта, з удзелам Гродзенскага аблвыканкама, былі заслуханы старшыні гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў аб рэалізуемых і (або) запланаваных імі мерапрыемствах і паасобку па кожным аб’екце звышнарматыўнага будаўніцтва. Па выніках дэталёвага вывучэння аб’ектаў і з улікам рэальнай патрэбы ў іх, былі скарэкціраваны рэгіянальныя і галіновыя мерапрыемствы па скарачэнні АЗНБ на 2021­– 2025 гады.

Сумесная работа камітэта і аблвыканкама ў Гродзенскай вобласці дазволіла за 2 гады і 9 месяцаўскараціць агульную колькасць АЗНБ на 402 аб’екты, на 1 студзеня 2021 года іх налічвалася 458, у выніку чаго на 1 кастрычніка 2023 года колькасць АЗНБзнізілася да 56.

Варта адзначыць, што тэмпы скарачэння ў рэгіёне дасягнуты за кошт “свежых” даўгабудаў апошніх пяці гадоў.

Многія пакінутыя даўгабуды – гэта аб’екты яшчэ пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя, будаўніцтва якіх было пачата за кошт бюджэтных сродкаў у савецкі або “постсавецкі” час: фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, дамы культуры, палацы спорту, установы адукацыі, аховы здароўя і іншыя. Цяпер гэтыя будынкі ў невялікіх населеных пунктах неактуальныя, іх неабходна зносіць.

У выніку невыканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2019 года №8 “Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны” ў частцы выканання нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва пры ўзвядзенні аб’ектаў утварылася 226 новых АЗНБ.

Як следства, па стане на 1 кастрычніка 2023 года ў Гродзенскай вобласці з улікам новых АЗНБ налічваецца 110 аб’ектаў (у тым ліку даўгабудаў ­– 47).

Кантрольнымі мерапрыемствамі камітэта выяўлены шэраг пытанняў па забеспячэнні бяспечных умоваў знаходжання на аб’ектах і каля іх.

Напрыклад, у Лідскім раёне доўгі час не было забяспечана абмежаванне доступу старонніх асобаў на тэрыторыю будаўнічай пляцоўкі аб’ектаў “Гандлёвы цэнтр, в.Малое Мажэйкава”, “Рэканструкцыя садавіна-агародніна сховішчаў в. Тарнова Лідскага раёна”.

На калегіі былі таксама абмеркаваны найбольш праблемныя аб’екты, якія патрабуюць увагі з боку абласных службаў і кіраўніцтва аблвыканкама.

Пастаўлена задача аб выкананні ўсіх запланаваных мерапрыемстваў па скарачэнні колькасці аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва на бягучы год у поўным аб’ёме. Акрамя таго, акцэнтавана ўвага на выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2019 года№8 і недапушчэнні ўтварэння новых аб’ектаў, а таксама аб стварэнні бяспечных умоваў знаходжання на аб’ектах і каля іх. Даручэнне кіраўніка дзяржавы па скарачэнні колькасці даўгабудаў застаецца на кантролі ў Камітэце.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga