Акцыя “Нашы дзеці”. У госці – з дабрынёй і падарункамі

Важнае Грамадства

Марафон цудоўных спраў на Дзятлаўшчыне набірае абароты, да яго далучаюцца ўсё новыя арганізацыі, аб’яднанні і працоўныя калектывы.

Гэтым разам навагоднімі чараўнікамі для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу сталі супрацоўнікі пракуратуры Дзятлаўскага раёна. Гасцей сустрэлі бацькі-выхавальнікі Аляксандр і Марына Русаўскія разам са сваёй вялікай і дружнай сям’ёй, у якой цяпер жывуць 10 дзяцей.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго разам з намеснікам Сяргеем Аляшкевічам прывёз для малечы сертыфікат на абноўкі ў магазін адзення, ад раённага аб’яднання грамадскай арганізацыі “Беларускі дзіцячы фонд” на чале з Аленай Чайкоўскай – салодкія падарункі.

Дзяўчынкі і хлопчыкі расказалі, як бавяць зімовыя канікулы, разам з гасцямі зрабілі традыцыйны фотаздымак каля святочна ўпрыгожанай ёлкі.

Аляксандр Мікалаевіч таксама не пакінуў гасцей без падарункаў, уручыў ім насценныя календары на новы 2024 год з пажаданнямі здароўя і поспехаў у справах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga