“Лістапад” 80+. Як стартаваў кінафестываль у Дзятлаве?

Важнае Культура і адпачынак

17 лістапада больш чым у 80 кінатэатрах краіны адбылося адзінае адкрыццё XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.

Па словах арганізатараў, такім чынам яны пастараліся павялічыць увагу да фестывалю і колькасць гледачоў, якія маглі б пазнаёміцца з кінастужкамі. У адкрыцці былі задзейнічаны ўсе рэгіёны, як вялікія абласныя кінатэатры, так і маленькія кінакропкі. Усе яны забяспечаны конкурснымі і пазаконкурснымі карцінамі ў поўным аб’ёме.

Дзятлаўшчына таксама далучылася да адзінага старту “Лістапада”. Як адзначыла загадчыца ўстановы Ірына Сарачынская, у аддзеле па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва “Спадарожнік” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў 11 гадзін пачаўся кінасеанс. На прагляд стужкі рэжысёра Айнура Аскарава “Памілаванне” былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga