Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

Урок дабра ад валанцёраў

У рамках Дня духоўна-маральнай культуры для навучэнцаў 5-7 класаў Гезгалаўскай сярэдняй школы быў праведзены Урок дабра па матэрыялах Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. Яго мэта – выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі школьнікаў, развіццё ідэй гуманізму. Прадстаўнікі валанцёрскага атрада 10 класа расказалі сваім малодшым сябрам аб руху “Добрае сэрца” ГА “БРСМ”, наогул аб валанцёрстве. Нагадалі аб тым, як добрыя справы могуць змяніць жыццё тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка.

На сёння ў школе працуюць 4 валанцёрскія і 3 цімураўскія атрады, якія актыўна прымаюць удзел у працоўных акцыях дапамогі адзінокім пажылым людзям, у добраўпарадкаванні месцаў памяці, віншавальных акцыях, экалагічных дэсантах, зборы другаснай сыравіны, арганізацыі вольнага часу  малодшых школьнікаў.

Жыццё – найвялікшая каштоўнасць

У гэтым упэўніліся навучэнцы Раклевіцкай базавай школы падчас удзелу ў мерапрыемствах, якія прайшлі ў рамках дэкады пажарнай бяспекі па прадухіленні пажараў і гібелі на іх людзей. Педагогі наведалі і вывучылі ўмовы пражывання непаўналетніх, правялі гутаркі аб бяспецы паводзінаў, у тым ліку на тэрыторыі безгаспадарных старых збудаванняў. Члены валанцёрскага атрада ўручылі жыхарам аграгарадка лістоўкі па супрацьпажарнай бяспецы, а таксама прыбралі ад лісця і смецця прышкольную тэрыторыю і вакол помніка землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Памятай аб адказнасці

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў, звязаных з распаўсюджваннем і выкарыстаннем наркатычных сродкаў, адбылася сустрэча навучэнцаў Круцілавіцкай сярэдняй школы з інспектарам ІСН Мікалаем Філіповічам. Ён нагадаў школьнікам аб крымінальнай адказнасці за збыт і захаванне наркотыкаў, расказаў пра віды насілля і пакаранні за такія правапарушэнні.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga