Размалюй жыццё яркімі фарбамі

Грамадства Свежыя навіны

Пад такім дэвізам у гімназіі №1 горада Дзятлава прайшлі мерапрыемствы месячніка “Твой выбар – тваё жыццё”.

Дыскусіі, гульні, практыкумы, майстэрні каштоўнасных адносінаў – далёка не ўвесь спіс фарматаў.

Цікавай для дзевяцікласнікаў была псіхалагічная гульня “Свой сярод сваіх”, якая вучыла разумець і шанаваць сваю індывідуальнасць і аднакласнікаў. Вучням 10 класа прапанавалі занятак з элементамі трэнінгу “Жыццёвыя каштоўнасці” з педагогам-псіхолагам. Валанцёрскі атрад “Крок насустрач” правёў акцыю “Усміхніся жыццю, ты яму падабаешся!” па распаўсюджванні рэгіянальных картак дапамогі Гродзенскай вобласці і буклетаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава “Жыццё – гэта шчасце, ствары яго сам!”. Атрад “НаркаSTOP” у рамках інфармацыйных і класных гадзін для навучэнцаў 5-11 класаў ладзіў адкрытыя мікрафоны “Веды – зброя супраць наркаманіі”. У сетцы Instagram гімназісты паўдзельнічалі ў фота-чэленджах “Арыенцір на пазітыў”, “У адзінстве наша сіла”, самымі актыўнымі былі прызнаны навучэнцы 2 і 11 класаў.

Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga