Прафесійнае свята

Грамадства Свежыя навіны

Паважаныя калегі!

Сардэчна віншую работнікаў ДРБУ-119, ветэранаў галіны з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка.

Падтрыманне аўтадарог у належным стане, забеспячэнне бесперабойнага і бяспечнага руху – нялёгкая задача. Вашымі сіламі пабудаваны і абслугоўваюцца сотні кіламетраў аўтамабільных дарог. Ваша адказная штодзённая работа накіравана на дабрабыт аўтамабілістаў і пешаходаў, а вопыт і прафесіяналізм заўжды будуць служыць гарантам бяспечнага і камфортнага транспартнага руху па аўтадарогах нашага раёна.

Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дастатку, стабільнасці, мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Дзмітрый МАЗОЛЬ,
начальнік ДРБУ-119

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga