Дадатковая гарантыя

Важнае Грамадства

Чаму летам неабходна прайсці рэвакцынацыю ад каранавірусу?

Дзятлаўчане цікавяцца, ці трэба рэвакцынавацца ад COVID-19 з улікам таго, што новых больш заразных і патагенных штамаў не з’явілася.

Паўторныя (бустарныя) прышчэпкі патрэбныя, каб сфарміраваць больш высокі ўзровень абароны. Бустар-вакцынацыя павялічвае ў арганізме сінтэз антыцелаў, стварае больш моцную імуналагічную памяць.

Калі ў летні перыяд у вас падышоў час для паўторнай вакцынацыі, гэта лепш зрабіць. Ёсць верагоднасць таго, што новая хваля захворвання можа быць восенню. І каб сябе па максімуму абараніць, не будзе вельмі складана пайсці і прышчапіцца. Гэта дадатковая значная гарантыя ва ўмовах адсутнасці іншых якіх-небудзь супрацьэпідэмічных абмежаванняў.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga