Васіль Пяцюк: “Ямачны рамонт праводзіцца па меры неабходнасці”

Важнае Грамадства

Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк расказаў аб тым, якім чынам падтрымліваецца стан асфальтавых аўтадарог у райцэнтры і пасёлках:

– Сёлета, як і кожны год, пасля зімовага перыяду за тры дні быў праведзены ямачны рамонт гарадскіх аўтадарог і дваровых тэрыторый па вуліцах Навагрудскай, Міцкевіча, Перамогі. Таксама выконваліся работы па падняцці каналізацыйных люкаў, якія праселі за зіму, – аднавілі каля 15 такіх аб’ектаў. Паралельна з намі рамонт сваіх сетак і люкаў рабіў “Белтэлекам”.  Паўторны рамонт дарог праводзіўся перад святочнымі мерапрыемствамі да юбілею горада. Што тычыцца парушэння дарожнага пакрыцця па вуліцы Кірава, яно ўтварылася з-за парыву сетак каналізацыі, які мы ліквідавалі, аднак грунт у гэтым месцы зноў і зноў прасядае. Ямы былі не крытычнымі для аўтамабільнага руху, таму не патрабавалі экстранных мераў. Праблему пастараемся вырашыць ужо ў гэтым месяцы, разам з асфальтаваннем тратуараў па вуліцы Кірава. У далейшым ямачны рамонт будзе праводзіцца да і пасля наступлення асенне-зімовага перыяду, дадаткова – летам, па меры неабходнасці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga