Праверка ведаў у галіне прамысловай бяспекі

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Сёння ў нагляднай дзейнасці Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржпрамнагляд) пераважаюць меры папераджальнага і прафілактычнага характару, накіраваныя на зніжэнне агульнага ўзроўню аварыйнасці і траўматызму на паднаглядных аб’ектах.

Праверка ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі з’яўляецца адным з важных напрамкаў кантрольна-прафілактычнай работы, якая праводзіцца ў дачыненні да прадпрыемстваў і арганізацый, што эксплуатуюць небяспечныя і патэнцыйна небяспечныя вытворчыя аб’екты.

Для арганізацыі праверкі ведаў на месцах неабходна кіравацца інструкцыяй аб парадку падрыхтоўкі і праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, зацверджанай пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2016 г. № 31, а таксама актамі заканадаўства ў галіне прамысловай бяспекі па асобных відах дзейнасці.

Штомесяц у Гродзенскім абласным упраўленні Дзяржпрамнагляду экзамен па прамысловай бяспецы і перавозцы небяспечных грузаў праходзяць каля тысячы чалавек. Для гэтага створаны ўсе ўмовы, сучасная матэрыяльна-тэхнічная база.

Разам з тым, па ўзгадненні з кіраўніцтвам Дзяржпрамнагляду праверка ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі можа ажыццяўляцца і па месцы знаходжання суб’екта прамысловай бяспекі ў выпадку, калі колькасць асоб, якія падлягаюць праверцы ведаў, перавышае 10 чалавек, а таксама пры наяўнасці ў суб’екта прамысловай бяспекі матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для правядзення праверкі ведаў і прадастаўленай на бязвыплатнай аснове.

З мэтай зніжэння нагляднай нагрузкі на суб’екты гаспадарання з 2017 года ідзе паступовае скарачэнне пераліку пасад спецыялістаў і спецыяльнасцяў рабочых, якія абавязаны праходзіць навучанне (павышэнне кваліфікацыі) і праверку ведаў у галіне прамысловай бяспекі. Так, напрыклад, пастановамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адменена або не прадугледжана праверка ведаў для асоб, якія з’яўляюцца адказнымі за арганізацыю прамысловай бяспекі ў суб’екце гаспадарання, а таксама асоб, адказных за перавозку небяспечных грузаў аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

Дадатковую кансультацыю па пытаннях праверкі ведаў у галіне прамысловай бяспекі можна атрымаць у Гродзенскім абласным упраўленні Дзяржпрамнагляду па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 49, каб. 220, тэл. 8-0152-625742.

Вікторыя ШПАКОВІЧ,
вядучы дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup