“Няма вышэй звання, чым мама”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Раённы флэш-моб пад такой назвай прайшоў у рамках Тыдня маці ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Удзел у ім прынялі акцябраты і піянеры сярэдніх школ № 1, № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Старшыня раённай піянерскай арганізацыі ГА “БРПА” Ірына Мішчанка запрасіла дзяцей у краіну казкі, дзе жыве добрая фея, якая клапоціцца аб кожным з раніцы да позняй ночы. Крыху паразважаўшы, школьнікі зразумелі, што гэта мама. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсна-гульнявой праграме “Сёння я мама”: узгадалі тэматычныя прыказкі і прымаўкі, паспявалі калыханкі, адгадалі герояў казак, выцягнулі білецікі з жартоўнымі прадказаннямі з чароўнага куфэрка.

Праграму сустрэчы прадоўжыў віншавальны флэш-моб. З сардэчкамі і паштоўкамі да Дня маці акцябраты і піянеры выйшлі на вуліцы райцэнтра, завіталі ва ўстановы і арганізацыі горада. У гэты дзень неспадзяванае свята “сустрэла” многіх матуль нашага горада. Фотакалаж па выніках флэш-моба будзе размешчаны на сайце Цэнтра творчасці.

Ірына КАЎКЕЛЬ