Вада, сонца, байдаркі

Важнае Спорт і турызм

А што яшчэ трэба для добрага настрою? Правільна – прызы.

За іх і змагаліся 7 байдарачных экіпажаў, якія паўдзельнічалі ў спаборніцтвах у слаламе, што праходзілі на дзятлаўскім возеры ў лакацыі вуліцы Чырвонаармейская – Фогеля.

Нягледзячы на неабходнасць трапна мінаць буйкі пры веславанні, ніхто з байдарачнікаў не перакуліўся. Праўда, усе паказалі розныя вынікі па часе заплыву.

Прызы і граматы дасталіся тым, хто прыплыў на фініш хутчэй за астатніх. Пераможцамі спаборніцтваў стаў экіпаж Аляксандра Сірача і Пятра Свіба, якія прадстаўлялі Дзятлаўскую ЦРБ, сярэбраная перамога ў Дзмітрыя Ёды і Вольгі Васіленка, якія выступалі за раённы выканаўчы камітэт, “бронза” заплыву дасталася Кацярыне Магбіці і Андрэю Балбунову з Дзятлаўскага райЦГЭ. Візіткі ж з запрашэннем далучацца да байдарачнага спорту атрымалі гледачы.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga