20 сакавіка са справаздачай аб развіцці сацыяльна-эканамічнай сферы Дзятлаўскага раёна ў 2018 годзе перад жыхарамі Данілавіцкага сельскага савета выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
У час сустрэчы Аляксандр Станіслававіч расказаў прысутным, што на Дзятлаўшчыне выконваюцца патрабаванні сацыяльных стандартаў, назваў аб’екты сацыяльнай сферы, якія летась былі адрамантаваны і рэканструяваны, і тыя, матэрыяльна-тэхнічная база якіх папоўнена. Узгадаў пра дасягненні і поспехі ў розных накірунках работы: спорце, адукацыі, творчых конкурсах, сацыяльна-значных праектах.
Дэпутат зазначыў, што сёлета па-ранейшаму шмат увагі будзе надавацца моладзевай палітыцы, актывізацыі валанцёрскага руху, павышэнню ролі грамадскіх арганізацый у вырашэнні сацыяльных праблем. Таксама ў 2019 годзе плануецца не спыняцца на дасягнутым, а прадоўжыць работу па выкананні асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў.
Падрыхтавала да друку Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены раённым Саветам дэпутатаў