Адзіны дзень інфармавання. Беларусаў павінна быць значна больш

Галоўнае Улада

20 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага сустрэлася з калектывамі Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі РУП “Белпошта” і Дзятлаўскага вузла электрасувязі РУП “Белтэлекам”. Перад жыхарамі Жукоўшчынскага сельсавета выступіла група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, таксама працавалі групы першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі і намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка.

Абмеркавалі важную для нашай краіны тэму дэмаграфічнай бяспекі як асновы для працвітання грамадства і галоўнай умовы развіцця дзяржавы. Як вядома, у Беларусі яе забеспячэнне, а таксама падтрымка сем’яў, абарона мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Выступаючы з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь 30 сакавіка 2023 года Аляксандр Лукашэнка адзначыў: “Каб моцна стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, павінна быць значна больш – гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту, і дзяржава робіць шмат, каб забяспечыць адпаведныя ўмовы”.

Дасягнуць станоўчых вынікаў у дэмаграфіі магчыма пры стабілізацыі колькасці насельніцтва і ўстойлівага росту за кошт  павелічэння нараджальнасці, працягласці жыцця, зніжэння смяротнасці; пры павышэнні агульнага ўзроўню здароўя народа; умацаванні інстытута сям’і; аптымізацыі міграцыйных патокаў.

У рамках Дня інфармавання аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Таксама Віталій Станіслававіч патлумачыў, як засцерагчы сябе ад дзеянняў махляроў, і прывёў прыклады найбольш характэрных для сферы ІТ-тэхналогій злачынстваў.

Увазе прысутных была прадстаўлена відэастужка аб зверствах ворагаў у часы ваеннага ліхалецця і трагедыі Хатыні.

Разуменне значнасці дэмаграфічнага фактару пры забеспячэнні нацыянальнай бяспекі стала падставай для ўключэння яго ў праект новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У ліку асноўных пагрозаў у дакуменце пазначаны: дэпапуляцыя, дэмаграфічнае старэнне, зніжэнне ўзроўню нараджальнасці, скарачэнне працягласці жыцця, а сярод знешніх – правядзенне іншымі дзяржавамі палітыкі стымуляцыі міграцыі беларусаў. Нягледзячы на створаныя ўмовы для паляпшэння здароўя насельніцтва на ўсіх этапах жыцця, якасць і даступнасць медыцыны, дэмаграфічная сітуацыя і надалей патрабуе пільнай увагі. Сярод фактараў негатыўнага ўплыву – няўстойлівасць шлюбаў, аборты, гінекалагічныя захворванні, смяротнасць ад знешніх прычын. Таму ў ліку прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі застаюцца: падтрымка сем’яў з дзецьмі, практычнае ўвасабленне якой ажыццяўляецца ў рамках дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2021-2025 гады; сацыяльная абарона маці і дзіцяці з бясплатным комплексам медсуправаджэння ў час цяжарнасці і родаў, прадастаўленнем водпуску па цяжарнасці і родах з выплатай дапамогі, сістэмай грашовых дапамогаў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, гарантыямі ў працоўнай сферы. У Беларусі мацярынства цэніцца высока, і жанчыны, якія нарадзілі і выгадавалі пяцёра і больш дзяцей, ушаноўваюцца дзяржузнагародай – ордэнам Маці. У чэрвені 2023 года былі адобраны змяненні ў Працоўны кодэкс, якія пашыраюць магчымасці для сумяшчэння работы і шматдзетнага бацькоўства. Яны ўступяць у сілу з 1 студзеня 2024 года, тады па жаданні шматдзетнага работніка пры ўзгадненні з наймальнікам, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі, замест аднаго свабоднага ад работы дня на тыдзень будзе магчымасць працаваць са скарачэннем штодзённай працягласці работы на адну гадзіну з захаваннем заработнай платы.

Падтрымка шматдзетных бацькоў прадугледжана і ў пенсійны перыяд. У рамках рэалізацыі палітыкі дэмаграфічнай бяспекі не менш увагі надаецца таксама ахове дзяцінства, інфармацыйнай рабоце па ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, аптымізацыі заканадаўства для павышэння міграцыйнай прывабнасці Беларусі. Таму можна зрабіць выснову, што дзяржава прадпрымае паслядоўныя і ўстойлівыя меры ў гэтым напрамку.

Падтрымка шматдзетных бацькоў прадугледжана і ў пенсійны перыяд. У рамках рэалізацыі палітыкі дэмаграфічнай бяспекі не менш увагі надаецца таксама ахове дзяцінства, інфармацыйнай рабоце па ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, аптымізацыі заканадаўства для павышэння міграцыйнай прывабнасці Беларусі. Таму можна зрабіць выснову, што дзяржава прадпрымае паслядоўныя і ўстойлівыя меры ў гэтым напрамку.

Пагутарылі таксама і на тэмы бяспекі жыццядзейнасці, пачаўшы з актуальных у летні сезон, – абярэжлівых паводзінаў на вадаёмах і ў лесе, не абышлі ўвагай вольны час дзяцей на канікулах. Ратаўнікі нагадалі, на якія моманты дарослым варта скіраваць асаблівую ўвагу, расказалі, як у раёне праходзіць прафілактычная рэспубліканская акцыя МНС “Канікулы без дыму і агню!”, заклікалі бацькоў непаўналетніх дзяцей часцей тлумачыць ім наступствы гульняў з агнём, вучыць дзеянням пры пажарах і як выклікаць экстранныя службы, у чарговы раз падкрэслілі, што найлепшы метад “замацавання бяспечных паводзінаў” – гэта ўласны прыклад.

Ірына СТЫРНІК

Фота Наталлі АВЯРЧУК, Ірыны СТЫРНІК, Мікіты ПАПРОЦКАГА

 



Теги: