Годна сабраць дзіця ў школу – задача не з лёгкіх нават для забяспечаных бацькоў. А калі вучань са шматдзетнай, няпоўнай або малазабяспечанай сям’і?
Першыя падарункі для такіх дзетак да новага навучальнага года напярэдадні Дня ведаў прапанавалі сабраць у спецыяльную скарбонку “Добрага сэрца” валанцёры Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Вучні сталі прыносіць усё, што неабходна школьнікам: канцылярскія і спартыўныя рэчы, тавары для дзіцячай творчасці, развіваючыя гульні, школьнае адзенне і абутак.
– Рэспубліканская акцыя працягнецца да сярэдзіны верасня, мы яшчэ падорым часцінку сваіх сэрцаў тым, хто мае ў гэтым патрэбу, – запэўніла Анастасія Шалесная, член валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”.
Наталля КАЎЦЭВІЧ,
педагог-арганізатар Казлоўшчынскай сярэдняй школы