Працоўнае лета сапраўднага патрыёта

Грамадства Свежыя навіны

Лета-2023  выхаванцам летніка працы і адпачынку “Расток” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава запомніцца не толькі сваімі першымі працоўнымі буднямі, але і насычанымі падзеямі і яркімі на эмоцыі днямі.

Яны працягваюць сваю работу на полі і актыўна ўдзельнічаюць у выхаваўчых мерапрыемствах: патрыятычнай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, кінаакцыі “Мы, беларусы, мірныя людзі”, экскурсіях па малой радзіме, дыялогавых  пляцоўках, гульнях. Увесь гэты час пошукавыя атрады няспынна шукаюць каштоўную інфармацыю пра гісторыю краіны і нашай Дзятлаўшчыны, адкрываюць для сябе яе ў новым, нязведаным свеце.

Алена ГВАРДЗІНА,
старшы выхавальнік летніка працы і адпачынку “Расток”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga