Вясёлыя канікулы з любімым летнікам

Грамадства Свежыя навіны

Летнік – гэта маленькае жыццё! Жыццё, поўнае нечаканасцяў, новых уражанняў і яркіх эмоцый!

Па традыцыі на базе Жукоўшчынскай базавай школы для вучняў 1-8 класаў быў арганізаваны аздараўленчы летнік з дзённым знаходжаннем “Сонейка”. Гэта змена прайшла пад дэвізам: “Сонечна, радасна, класна – лета пройдзе недарма!”  у рамках рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета”.

Гульнявая праграма“Чароўная краіна дзяцінства”па сваёй накіраванасці ўключала ў сябе разнапланавую дзейнасць, аб’ядноўвала розныя напрамкі аздараўлення, адпачынку і выхавання дзяцей. Кожны дзень у летніку –гэта новая старонка, насычаная рознымі цікавымі і падчас неверагоднымі падзеямі.

Такія мерапрыемствы,  як квэст-гульня “І гэта ўсё – Беларусь”, майстэрня “Ачумелыя ручкі”, гульнявая пляцоўка “Сто задум для сяброў”, інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”, конкурсная гульня “Мае правы – мае абавязкі”, мазгавы штурм “Шчаслівая сям’я. Што неабходна рабіць для яе захавання і ўмацавання”, вандроўка “Мы сябры прыроды” і іншыя дапамаглі выхаванцам набыць новыя веды і ўменні, арыентавацца ў складаных пытаннях жыцця,шанаваць тое, што створана рукамі чалавека, стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны.

Таксама выхаванцы пабывалі на пляжы, здзейснілі экскурсіі ў Дзятлава і Ліду, наведалі ААТ “Лідахарчканцэнтраты”, конную школу ў Дворышчах і забаўляльна-гульнявы клуб “Палярыс”.

Арганізуючы разнастайную па формах і змесце адукацыйную дзейнасць, педагагічным калектывам былі створаны ўсе ўмовы для таго, каб адпачынак прайшоў з максімальнай карысцю для здароўя выхаванцаў і развіцця іх

здольнасцяў.

Вераніка ЖВЕРЭЛА,
старшы выхавальнік аздараўленчага летніка “Сонейка”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga