Паведамляйце аб продажы “шэрага” алкаголю

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Нягледзячы на шырокую прафілактычную работу, у нашым раёне яшчэ фіксуюцца факты продажу сурагатнага спіртнога, у тым ліку паўторныя.

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пры адсутнасці прыкметаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці рэалізацыя фізічнай асобай, якая не з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь ці спецыяльнымі маркамі, або алкагольных напояў уласнага вырабу, учыненая паўторна на працягу каляндарнага года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй гэтай прадукцыі, якая належыць вінаватай асобе або якая знаходзілася ў месцы ўчынення правапарушэння.

Міліцыя просіць у жыхароў раёна садзейнічання па выяўленні такіх “шэрых” гандляроў сурагатам.

Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042, таксама можна тэлефанаваць ва ўпраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама на нумар 8-0152-79-73-33. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga