Дзявяты клас таксама выпускны

Галоўнае Грамадства

Выпускнікі Дзятлаўшчыны атрымалі пасведчанні аб базавай адукацыі.

Сёлета 9 класаў у нашым раёне скончылі 255 навучэнцаў 12 установаў адукацыі, сярод якіх 17 сталі ўладальнікамі пасведчанняў з адзнакай. Самыя актыўныя, паспяховыя ў вучобе і спорце ўзнагароджаны граматамі.

Выпускны для дзевяцікласнікаў – радаснае і крыху сумнае свята, бо яны знаходзяцца на жыццёвым скрыжаванні. Цяпер ад іх выбару залежыць, хто прадоўжыць вучобу ў роднай школе, а хто – у каледжах і ліцэях.

У час выпускных сустрэч цёплыя словы гучалі на адрас педагогаў і бацькоў, былі традыцыйныя кветкі, пажаданні, ладзіліся фотасесіі – адным словам, панаваў святочны настрой.

****

****

****

****

****

*****

****

****

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga