Наймальніку: ведаць – значыць выконваць

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Тэма: праваднікамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне садзейнічання занятасці за кошт выканання заканадаўства аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца ўсе наймальнікі нашай краіны.Таму асабліва важна памятаць нюансы, якія тычацца гэтай сферы.

Намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:

– Па-першае, сярод палажэнняў артыкула 21 Закона “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь” ёсць патрабаванні прымаць на работу грамадзян, накіраваных органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў лік броні, устаноўленай у адпаведнасці з артыкулам 11, выпускнікоў, якім месца работы прадастаўлена шляхам размеркавання (пераразмеркавання) або накіравання (наступнага накіравання). Прадастаўляць з аплатай беспрацоўным грамадзянам і тым, якія шукаюць работу, грамадскія работы згодна з пералікамі, зацверджанымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Ствараць працоўныя месцы для працаўладкавання работнікаў, якія атрымалі інваліднасць з-за калецтва, прафесійнага захворвання ці іншага пашкоджання здароўя, звязаных з выкананнем працоўных абавязкаў у гэтага наймальніка. Пералічваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці.

Важнае: наймальнік абавязаны своечасова, не пазней чым за тры месяцы, прадаставіць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і прафсаюз пісьмовую інфармацыю аб магчымых масавых вызваленнях работнікаў, якія адбываюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам (катэгорыі і колькасць работнікаў, тэрміны звальнення). Крытэрыі масавага вызвалення работнікаў вызначаюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Не менш чым за два месяцы да вызвалення работнікаў у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, скарачэннем колькасці або штату работнікаў трэба пісьмова апавяшчаць органы па працы і занятасці па месцы знаходжання наймальніка з указаннем прозвішча, прафесіі (спецыяльнасці), кваліфікацыі і памеру аплаты працы вызваляемых работнікаў.

Важнае: аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій) на працягу пяці дзён з дня іх утварэння таксама неабходна пісьмова паведаміць у орган па працы і занятасці з указаннем умоваў працы, памеру яе аплаты. Пры гэтым наймальніку забараняецца пазначаць дыскрымінацыйныя ўмовы ў звестках аб свабодных рабочых месцах (вакансіях). А вось аб запаўненні раней заяўленай вакансіі ён павінен праінфармаваць органы па працы і занятасці адразу ж у дзень яе запаўнення.

Варта памятаць і пра такі важны абавязак наймальніка, як ажыццяўленне кантролю за штодзённай яўкай на работу абавязаных асобаў, працаўладкаваных па судовай пастанове органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Калі вычарпаны ўсе меры па забеспячэнні іх яўкі на работу і выкананні імі працоўных абавязкаў, але адзначаюцца сістэматычныя прагулы, праінфармаваць органы па працы і занятасці, суд, які выконвае судовую пастанову або выканаўчы надпіс натарыуса, органы ўнутраных спраў.

Наймальнік пры прыёме на работу грамадзяніна, накіраванага органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, абавязаны ў 5-дзённы тэрмін вярнуць у орган накіраванне з указаннем дня прыёму на работу. У выпадку адмовы ў працаўладкаванні – упаўнаважаная асоба наймальніка абавязана зрабіць у накіраванні пазнаку аб дні яўкі і прычыне адмовы, пацвердзіць яе асабістым подпісам і вярнуць накіраванне саіскальніку.

Не дапускаецца адмова наймальніка пры прыёме на работу абавязаных асобаў, накіраваных па судовай пастанове органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga