Каб не трапіць пад карупцыю

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Летась у раёне зарэгістравана адно карупцыйнае злачынства.

У першым паўгоддзі крымінальная справа за “злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі” ўзбуджана на аднаго з кіраўнікоў у парадку нагляду за выкананнем заканадаўства, па ёй вынесены абвінаваўчы прысуд.

У другім паўгоддзі пракуратурай праведзена праверка выканання заканадаўства ў сферы аховы здароўя ў цэнтральнай раённай бальніцы. Аналіз паказаў, што пры належнай і своечасовай рабоце па папярэджанні карупцыі некаторыя карупцыйныя праявы можна было прадухіліць. Так, судом Дзятлаўскага раёна адна з работніц бальніцы прызнана вінаватай за прыняцце незаконнага ўзнагароджання пры выкананні працоўных абавязкаў. Яна аформіла заведама лжывыя дакументы на карысць асобы, якая перадала ўзнагароджанне.

Прыклад гэты не адзінкавы: у лістападзе 2022 года за выкарыстанне падробнага дакумента асуджаны рабочы адной з арганізацый раёна. Мужчына дакладна ведаў, што ў яго ліст непрацаздольнасці ўнесены лжывыя звесткі аб захворванні і непрацаздольнасці для ўтойвання прагулаў, аднак перадаў яго па месцы работы і атрымаў грашовую дапамогу. Адной з умоваў, якая паспрыяла ўнясенню лжывых звестак у дакумент, была адсутнасць належнага кантролю за работай падначаленых з боку кіраўніцтва структурнага падраздзялення.

Выяўлены і парушэнні інструкцыі “Аб парадку выкарыстання і бухгалтарскага ўліку бланкаў строгай справаздачнасці” ў частцы ўліку рэцэптурных бланкаў. На адрас галоўнага доктара ўнесена прадстаўленне. Па выніках разгляду акта пракурорскага нагляду 5 службовых асобаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

За парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства ў 2022 годзе ўзбуджаны 3 дысцыплінарныя вытворчасці. Да адказнасці прыцягнуты (атрымалі вымовы): брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – за ўнясенне лжывых звестак у афіцыйныя дакументы аб падзяжы, а таксама два кіраўнікі – за  паездкі на службовым транспарце ў асабістых мэтах і за заключэнне дагавора субпадраду на выкананне работ без працэдуры перамоваў. Прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што часам кіраўнікі не толькі не прымаюць законных мераў па папярэджанні карупцыйных праяваў, але і самі парушаюць патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства.

Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga