Судовая экспертыза дапамагае людзям

Грамадства Свежыя навіны

У практыцы судовых экспертаў, у тым ліку і медэкспертаў, бывае шмат выпадкаў, цікавых для вузкага кола спецыялістаў і павучальных для  абывацеля.

Па большасці крымінальных справаў, грамадзянскіх, гаспадарчых спрэчак, а таксама пры атрыманні цялесных пашкоджанняў устанавіць ісціну магчыма толькі пасля вердыкту эксперта.

Да прыкладу, менавіта эксперты дапамагаюць следчым вывесці на чыстую ваду зламыснікаў, якія ўчыняюць крымінальныя дзеянні і часам нават спрабуюць скінуць віну на кагосьці іншага. На Слонімшчыне і Дзятлаўшчыне судова-медыцынскія экспертызы выконвае начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертызаў Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Валянцін Скрыпко.

Валянцін Міхайлавіч расказаў пра спецыфіку работы судмедэкспертаў, пералічыў паслугі, па якія да іх можа звяртацца насельніцтву:

– Заключэнне эксперта – вельмі важная крыніца доказу. З улікам яе, напрыклад, следчы прымае рашэнне прад’яўляць грамадзяніну абвінавачванне ці не, а суддзя прызнае чалавека вінаватым ці апраўдвае.

Дарэчы, любы жадаючы можа прайсці медыцынскую экспертызу як фізічная асоба, нават не звяртаючыся ў праваахоўныя органы. У час  правядзення экспертызы вызначаецца наяўнасць, характар і механізм атрымання цялесных пашкоджанняў, якія нанеслі чалавеку.

Пасля правядзення такой  працэдуры грамадзянін атрымлівае арыгінал заключэння экспертызы, у якім адлюстроўваюцца кароткія  абставіны справы, даследчая частка і высновы. Дадзены від дакумента чалавек захоўвае ў  сябе і можа прад’явіць у любы праваахоўны орган Рэспублікі Беларусь без абмежавання тэрміну даўнасці.

Жадаючыя, якім неабходна дапамога судова-медыцынскага эксперта на тэрыторыі Слонімскага і Дзятлаўскага раёнаў, могуць звяртацца ў сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па адрасе: г. Слонім, вул. Зялёная, 14. Графік работы: панядзелак – пятніца з 9 да 18 гадзін. Тэлефон для даведак 8-01563-2-79-02.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga