“Восеньская феерыя” для “Усмешкі”

Грамадства Свежыя навіны

Наведвальнікі аздараўленчага лагера “Усмешка”, які працаваў у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава на канікулах, сустрэліся са старшынёй раённага савета ГА “БРПА” Ірынай Мішчанка і рысяняткам Вогнікам – сімвалам дзіцячай арганізацыі.

Госці прапанавалі адпачывальнікам паўдзельнічаць у драйвінгу “Восеньская феерыя”, скіраваным на развіццё навыкаў работы ў камандзе і стасункаў з равеснікамі.

Дзеці актыўна ўключыліся ў гульню-вітанне, разам зрабілі зарадку, згулялі ў рухомыя гульні, а затым паказалі, наколькі яны кемлівыя і ўважлівыя, як зладжана могуць адказваць на пытанні, адгадваць рэбусы, наколькі добра ведаюць прыказкі. Усім узнялі настрой і “запалілі” на тварах усмешкі заключныя конкурсы “Макарэна” і флэш-моб “Фіксікі”. Не менш прыемным момантам стала ўручэнне прызоў.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga