“Звонкія” падарункі і добры наcтрой

Грамадства Свежыя навіны

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца дабрачынная ацыя “Нашы дзеці”.

Гасцей зноў сустракалі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Падарыць вясёлае свята асаблівым дзецям на гэты раз прыйшлі валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй аб’яднання Галінай Касцюк, далучылася да іх і сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча.

Выхаванцы цэнтра шчыра ўзрадаваліся новай сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягурачкай, з задавальненнем прымалі ад іх пачастункі.

Цёплыя абноўкі дзяўчынкам з пажаданнямі моцнага здароўя раздала Галіна Касцюк. Маленькім прыгажуням даспадобы прыйшліся яркія мехавыя капялюшыкі, якія сагрэюць і ў марознае надвор’е.

Аднак найбольш станоўчых эмоцый у дзятвы выклікалі, вядома ж, цацкі, у тым ліку шумавыя. Дзеці адразу ж паспрабавалі гэтыя звонкія падарункі ў справе.

Галіна Касцюк і Ядвіга Гушча пажадалі выхаванцам установы бадзёрасці духу, добрага настрою і больш цікавых сустрэч, а педагагічнаму калектыву – поспехаў і цярпення.

За спонсарскую дапамогу арганізатары сустрэчы дзякуюць прыватным прадпрымальнікам Мікалаю Шалевічу, Уладзіміру Прыходзьку – гаспадару магазіна “Домашний интерес”, і прадаўцу Андрэю Мясаеду, а таксама ДРБУ-119.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga