Раней неаднаразова судзімы жыхар Лідчыны М. толькі выйшаў на волю, як ужо праз тыдзень у стане алкагольнага ап’янення ўчыніў новае злачынства.
Маючы намер знайсці лёгкія грошы, а дакладней, адабраць іх у слабейшага, ён наведаўся ў адну з вёсак Дзятлаўскага раёна. Там свабодна зайшоў у хату да мясцовай пенсіянеркі, 1938 года нараджэння. У састарэлай бездапаможнай жанчыны зламыснік адкрыта забраў 155 рублёў.
За рабаўніцтва, учыненае паўторна з пранікненнем у жылое памяшканне, злачынцу чакае заслужанае пакаранне.
Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga