Кацярына Хілімончык: “Праз некалькі гадоў вы таксама станеце выбаршчыкамі”

Важнае Грамадства

Дыялогавая пляцоўка Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Сіла закона” па абмеркаванні праектаў Законаў “Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь” і “Аб Усебеларускім народным сходзе” прайшла на базе Дварэцкай сярэдняй школы з навучэнцамі старэйшых класаў.

У якасці спікераў на ёй выступілі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык.

Расказваючы маладым людзям пра галоўныя новаўвядзенні, Кацярына Хілімончык зазначыла:

– Праз некалькі гадоў вы таксама станеце выбаршчыкамі, а таму ўжо сёння варта сачыць за важнейшымі падзеямі ў нашай краіне, быць у курсе галоўных навін і праяўляць актыўную жыццёвую пазіцыю.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga