Не заставацца ў баку ад значных палітычных падзей

Важнае Грамадства

Другі тыдзень запар у Беларусі абмяркоўваюцца праекты Законаў “Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь” і “Аб Усебеларускім народным сходзе”.

Актыўна гэты працэс праходзіць на Дзятлаўшчыне.

Чарговую ў нашым раёне дыялогавую пляцоўку, на гэты раз з калектывамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, правялі начальнік упраўлення па працы і занятасці, яна ж старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і дырэктар цэнтра сацабслугоўвання, яна ж дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Таццяна Нікіпорчык.

Выступоўцы не толькі азнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы са зместам і асноўнымі палажэннямі законапраектаў, але і расказалі аб магчымасці ўносіць свае прапановы на інфармацыйным партале pravo.by.

Як удзельніца ўсебеларускага форуму, Таццяна Нікіпорчык акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што і ім важна не заставацца ў баку ад значных палітычных падзей, выказала ўпэўненасць, што ў беларусаў павінна быць актыўная жыццёвая пазіцыя, бо толькі такім чынам мы можам мяняць наша жыццё да лепшага, развівацца і жыць у прыгожай і камфортнай краіне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga